Акупанты ў паніцы пакідаюць месцы пастаяннага размяшчэння ў Крыме
10- 25.09.2023, 11:34
- 14,882

Праз страх перад ударамі УСУ.
Расейскія акупанты пакідаюць месцы сталага размяшчэння ў захопленым Крыме ў страху ўдараў па ваенных аб'ектах. Яны паўсюль шукаюць «сховішча» для часовага размяшчэння.
Як піша «Обозреватель», пра гэта распавялі ў партызанскім руху «Атэш», спасылаючыся на крыніцы. Паводле звестак руху, камандаванне Нахімаўскай вайсковай вучэльні ў Севастопалі высяляе курсантаў з казармаў на начны час і шукае месцы па ўсіх хостэлах і атэлях.
«Падобнае адбываецца ў шмат якіх вайсковых частках. Але ім не схавацца, бо ў нас вочы і вушы на ўсёй паўвыспе. Акупанты ці ўцякуць, ці будуць знішчаныя», - перасцераглі ў «Атэш».
Партызаны таксама заклікалі жыхароў Севастопаля паведамляць аб месцах размяшчэння акупантаў.

