Працавалі «Дзікія шэршні»: дакладным ударам дрона знішчаны бліндаж з акупантамі
- 25.09.2023, 11:05
- 3,776

На Бярдзянскім кірунку.
Ваяры Сіл абароны Украіны паказалі ўдар па бліндажы з расейскімі акупантамі на Бярдзянскім кірунку. «Бавоўну» супраціўніку даставіў FPV-дрон.
Ролік 24 верасня апублікавала выданне «Цензор.НЕТ». Момант трапляння зафіксаваў і сам FPV-дрон, і іншы ўкраінскі БЛА, які назіраў за варожай пазіцыяй.
Аперацыю правялі ваяры FPV-падраздзялення «Булава» і аэравыведкі 3-га батальёна асобнай прэзідэнцкай брыгады імя Багдана Хмяльніцкага.
Беспілотны лятальны апарат, з дапамогай якога быў здзейснены напад, быў закуплены для войска ў рамках ініцыятывы «Дзікія шэршні». Гэта супольны праект «Цензор.НЕТ» і БФ «Свабода Украіны» для вырабу FPV-дронаў.
