2 лiстапада 2024, Субота, 17:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лаўроў загаварыў пра прызнанне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны ў межах 1991 года

58
Лаўроў загаварыў пра прызнанне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны ў межах 1991 года
СЯРГЕЙ ЛАЎРОЎ

І назваў умову.

Расея прызнае тэрытарыяльную цэласнасць Украіны пры ўмове выканання Кіевам абяцанняў, дадзеных у Дэкларацыі яе незалежнасці, заявіў міністр замежных справаў РФ Сяргей Лаўроў паводле вынікаў працы 78-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.

«Мы яшчэ ў 1991 годзе прызналі суверэнітэт Украіны на аснове Дэкларацыі аб незалежнасці, якую яна прыняла, выходзячы з СССР. <…> Адным з галоўных для нас быў момант, што Украіна будзе пазаблокавай краінай, не будзе ўступаць ні ў якія ваенныя альянсы», – сказаў ён.

Лаўроў дадаў, што апроч гэтага ў дакуменце гаворыцца пра павагу правоў нацыянальных меншасцяў і наўпрост згадваецца расейская мова. «У той рэдакцыі, пры тых умовах мы падтрымліваем тэрытарыяльную цэласнасць гэтай дзяржавы», – адзначыў міністр.

Пры гэтым Лаўроў падкрэсліў, што Кіеў сам парушыў гэтыя прынцыпы, нібыта «пачаўшы вайну» супраць Данбаса і Крыма. «У нас няма ніякіх праблемаў з тэрытарыяльнай цэласнасцю Украіны. Яна была разбураная тымі, хто ажыццявіў і падтрымаў пераварот, лідары якога абвесцілі вайну супраць уласнага народа і сталі яго бамбіць», – сказаў ён.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках