25 траўня 2025, Нядзеля, 4:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Італія раскрытыкавала Нямеччыну за фінансаванне дабрачынных групаў для мігрантаў

9
Італія раскрытыкавала Нямеччыну за фінансаванне дабрачынных групаў для мігрантаў

Нямецкі план фінансавання стварае цяжкасці для Рыма.

У Італіі мяркуюць, што нямецкі план фінансавання дабрачынных арганізацый, якія дапамагаюць мігрантам у Міжземным моры, стварае цяжкасці для Рыма, які спрабуе ўвесці больш жорсткія захады, каб спыніць плынь нелегалаў.

Пра гэта ў інтэрв'ю La Stampa заявіў міністр абароны Італіі Гвіда Кразета, паведамляе Reuters.

Каментуючы планы Нямеччыны рэалізаваць праграму фінансавай падтрымкі як для цывільных марскіх выратавальных аперацый, так і для праектаў на сушы, ён заявіў, што італьянскі ўрад настроены на барацьбу з кантрабандыстамі, якіх, паводле ягоных словаў, трэба разглядаць як міжнародных злачынцаў.

«Берлін робіць выгляд, што не разумее, што такім чынам ён стварае цяжкасці для краіны, якая тэарэтычна павінна быць сяброўкай», – сказаў Кразета.

У суботу дабрачынная арганізацыя SOS Humanity заявіла, што атрымае блізу 790 тысячаў еўраў ад нямецкага ўраду.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках