Зяленскі паабяцаў вызваліць Марыюпаль і Мелітопаль
1- 24.09.2023, 19:50
- 7,134

У гэтую суботу і нядзелю адзначаюцца дні 17 украінскіх гарадоў.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 24 верасня нагадаў, што ў гэтую суботу і нядзелю адзначаюцца дні 17 украінскіх гарадоў, у тым ліку акупаваных Марыюпаля і Мелітопаля. Ён паабяцаў вызваліць гэтыя гарады.
«Остэр – адзін з найстаражытнейшых украінскіх гарадоў. Краматорск. Няміра. Берыслаў. Залатаноша. Мікалаеўка. Гародня. Гайварон. Вашкаўцы. Сасноўка. Новамаскоўск. Падгароднае. Гнівань. Бабрынец. Батурын, чыя гісторыя памятае і ўкраінскую веліч, і трагедыю знішчэння акупантамі. …І Марыюпаль. Мелітопаль», – пералічыў Зяленскія гарады, якія ў гэтыя выходныя адзначаюць дзень горада, у паведамленні ў сваім Telegram-канале.
Прэзідэнт падкрэсліў, што для ўкраінцаў мае значэнне кожны чалавек і кожны горад, а мяжа паміж Украінай і Расеяй – не толькі дакладная мяжа на палітычнай мапе свету, але і мяжа ў чалавечых душах.
«Украінцы не знішчаюць, а аднаўляюць. Не захопліваюць, а вызваляюць. Не ідуць па чужое, а вяртаюць сваё. Марыюпаль будзе жыць ва Украіне. Мелітопаль вызвалім», – запэўніў Зяленскі.
22 верасня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас дыскусіі з амерыканскімі рэдактарамі ў Вашынгтоне заявіў, што Украіна дэакупуе Бахмут і яшчэ два гарады, аднак не назваў, якія менавіта.
«Мы дэакупуем Бахмут. Я думаю, што мы дэакупуем яшчэ два гарады. Я не скажу вам, якія гарады, прабачце. Такім чынам, мы маем план. Вельмі, вельмі дэталёвы план», – сказаў прэзідэнт.