23 траўня 2025, Пятніца, 22:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вялікая група мігрантаў спрабавала штурмаваць мяжу Беларусі і Польшчы

33
Вялікая група мігрантаў спрабавала штурмаваць мяжу Беларусі і Польшчы

Відэафакт.

Міністэрства абароны Польшчы апублікавала ў Х (былы твітар) відэа, на якім відаць група мігрантаў, якія зносяць агароджы на мяжы.

Як сцвярджаецца, ролік зняты на адрэзку польска-беларускай мяжы. Мігранты спрабуюць прарвацца з беларускага боку, з другога боку за імі назіраюць узброеныя вайскоўцы. Калі менавіта адбыўся інцыдэнт, не ўдакладняецца.

У жніўні Польшча стала размяшчаць дадатковыя войскі на мяжы з Беларуссю на фоне перакідання туды наймітаў ПВК «Вагнер» і наплыву нелегальных мігрантаў, якіх, на думку еўрапейскіх палітыкаў, на памежныя тэрыторыі звозяць беларускія службы.

МУС Польшчы папярэджвала, што ў выпадку «правакацыі» ці «крытычнага інцыдэнту» на мяжы Польшча і краіны Балтыі цалкам «адрэжуць» Беларусь ад Еўропы.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках