УСУ паказалі знішчэнне варожай тэхнікі, якая «патурбавала» пяхоту
- 24.09.2023, 18:53
- 7,060

Відэа.
Контрнаступ Узброеных сілаў Украіны прадаўжаецца. Украінскія ваяры прадаўжаюць знішчаць тэхніку расейцаў, якая перашкаджае УСУ выконваць пастаўленыя задачы.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву камандзіра групоўкі войскаў «Таўрыя» брыгаднага генерала Аляксандра Тарнаўскага.
З тлумачэння Тарнаўскага, на відэа паказаная расейская тэхніка, якая «турбавала нашу пяхоту».
«Аператар БПЛА яе заўважыў і скарэктаваў артылерыю. “Багі вайны” выбілі пяхоту ворага з пасадкі, а “вішанкай на торце” стаў наш FPV-дрон», – расказаў камандзір.
Паводле ягоных словаў, знішчылі тэхніку акупантаў вайскоўцы 72-й АМБр.