Тавары для беларусаў на Ozon і Wildberries абклалі падвойным падаткам
15- 24.09.2023, 18:10
- 17,264

Падрабязнасці.
Дырэктар Ozon у аперацыях і развіцці ў СНД Аляксей Сапон 21 верасня на форуме ў Менску паведаміў, што тавары, якія прадаюцца на буйных расейскіх пляцоўках Ozon і Wildberries, двойчы абкладаюцца падаткам на даданую вартасць пры продажы ў Беларусі.
Цяпер тавары, якія прадаюцца на такіх маркетплейсах, як Ozon і Wildberries, у Беларусі абкладаюцца падаткам на даданую вартасць двойчы. Пра гэта расказвае выданне «Беларусы і рынак».
Паводле словаў Аляксея Сапона, гэтая праблема па-ранейшаму актуальная, і яе абмеркаванне адбываецца не толькі на лакальным узроўні, але і супольна з Еўразійскай эканамічнай камісіяй.
Аднак на якім этапе знаходзіцца развязанне гэтага пытання, прадстаўнік Ozon адказаць не можа.
Як нагадвае Myfin.by, раней праводзілася сустрэча прадстаўніка Ozon з міністрам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксеем Багданавым. На ёй узнімалася тэма зменаў у беларускім заканадаўстве, якія замацуюць статус маркетплейсаў у Беларусі.
Афіцыйная прадстаўніца Еўразійскай эканамічнай камісіі Ія Малкіна заяўляла, што цяпер ужо існуе канцэптуальна ўхваленая рэдакцыя папраўка ў дамову аб ЕАЭС. Магчыма, гэтыя змены пазбавяць маркетплэйсы падвойнага падаткаабкладання.