26 траўня 2025, панядзелак, 6:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названы найлепшы iPhone паводле часу аўтаномнай працы

5
Названы найлепшы iPhone паводле часу аўтаномнай працы

Блогер пратэставаў новую серыю iPhone 15 і больш старыя мадэлі.

Брытанскі ютубер Mrwhosetheboss пратэставаў аўтаномнасць сучасных айфонаў. У выпрабаванні ўдзельнічалі як новыя мадэлі (iPhone 15, 15 Plus, 15 Pro і 15 Pro Max), так і некалькі старых (iPhone 14, 14 Pro Max і старажытны iPhone 13 Pro Max).

У рамках тэсту ўсе гаджэты выкарыстоўвалі паводле стандартнай у побыце схемы: на іх глядзелі відэа ў сацсетках, гулялі і здымалі кантэнт. Ні адзін гаджэт не падзараджалі – як толькі батарэя разраджалася з 100% да 0, гаджэт выбываў з «бітвы». Вынікі можаце ўбачыць ніжэй.

Топ iPhone паводле часу аўтаномнай працы

iPhone 15 Plus – 13 гадзінаў 19 хвілінаў;

iPhone 15 Pro Max – 11 гадзінаў 41 хвілінаў;

iPhone 13 Pro Max – 11 гадзінаў 19 хвілінаў;

iPhone 14 Pro Max – 10 гадзінаў 54 хвіліны;

iPhone 15 – 9 гадзінаў 57 хвілінаў;

iPhone 15 Pro – 9 гадзінаў 20 хвілінаў;

iPhone 14 – 9 гадзінаў 2 хвіліны.

Расчараваннем дня стаў iPhone 15 Pro. Горш за гэты найноўшы флагман Apple паказаў сябе толькі леташні iPhone 14.

Раней кітайскія крыніцы раскрылі ёмістасць батарэі кожнай мадэлі iPhone 15. Apple, як звычайна, схавала гэтыя звесткі падчас прэзентацыі 12 верасня.

iPhone 15 – 3349 мач;

iPhone 15 Plus – 4383 мач;

iPhone 15 Pro – 3274 мач;

iPhone 15 Pro Max – 4422 мач.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках