У Драздах адчыніўся новы парк-гатэль
5- 24.09.2023, 16:17
- 8,838

Колькі каштуе нумар на ноч.
На беразе вадасховішча Дразды адчыніўся парк-гатэль «На тым беразе». Ягоныя фатаграфіі з'явіліся ў тэлеграм-канале Менгарвыканкама.
Комплекс размясціўся ў лесапаркавай зоне і складаецца з 19 драўляных домікаў з адкрытай тэрасай. Дамы выкананыя ў эка-стылі. На тэрыторыі ёсць кавярня, дзіцячая пляцоўка, арганізаваны пракат катамаранаў, ровараў і SUP-бордаў. Таксама на тэрыторыі ёсць гамакі, гасцявыя альтанкі і казачныя скульптуры.
Кошт доміка – 180 або 200 рублёў за дзень. За гэтыя грошы ў памяшканні могуць размясціцца два чалавекі. Трэці – за дадатковую даплату. Снеданне ўключанае ў кошт.





