30 траўня 2025, Пятніца, 15:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дугін выставіў прэтэнзіі Пуціну і заявіў аб паразе РФ

29
Дугін выставіў прэтэнзіі Пуціну і заявіў аб паразе РФ

Галоўны ідэолаг «расейскага свету» ўзгадаў Прыгожына і Татарскага.

Ідэолаг «расейскага свету» Аляксандр Дугін пачаў абвінавачваць Крэмль у слабасці і нерашучасці.

Рэзкія заявы Дугін апублікаваў на сваім канале ў Telegram 24 верасня, паведамляе Дыялог.UA.

Дугін фактычна выставіў прэтэнзіі кіраўніку РФ Уладзіміру Пуціну за тое, што той не наважваецца на татальную вайну з увядзеннем па ўсёй краіне ваеннага становішча і масавай мабілізацыі.

Ён скардзіцца, што ў РФ ліквідуюць самых актыўных Z-патрыётаў, напрыклад, Уладлена Татарскага і Яўгена Прыгожына.

«У вайне, якая стала руцінай, перамагчы немагчыма па азначэнні. А мы так і не пачулі: «Уставай, краіна вялізная…» Уладлен Татарскі казаў у студзені 2023 года: вось адчуваю я, вось-вось, і мы жахнем. А жахнулі яго і нас усіх. І Прыгожына жахнулі. А мы ўсё чамусьці не… Мы пачынаем саступаць не замежнаму ворагу, там мы трымаемся, а самім сабе. І гэта трывожна. Мы ніяк не робім таго, што мусілі б зрабіць ужо даўно. А мы ніяк. І ўлада цудоўна ведае, пра што ідзе гаворка. Але цягне», - напісаў Дугін.

Адзначым, што гэта не першы «ўкол» Дугіна на адрас расейскага дыктатара. У лістападзе 2022 года неўзабаве пасля ўцёкаў расейскага войска з Херсона ён завуалявана прыстрашыў пакараннем смерцю Пуціна, які саступіць у вайне. Той допіс ідэолагу «расейскага свету» давялося хутка выдаліць.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках