Лаўроў выканаў новы камічны танец
4- ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ «СЕРПАМПА»
- 24.09.2023, 15:06
- 17,802

Каля ўкраінскіх межаў.
«Дыпламат» Сяргей Лаўроў выканаў новы камічны танец каля ўкраінскіх межаў, паведаміўшы пасля працы Генасамблеі ААН, што «мы тэрытарыяльную цэласнасць Украіна падтрымліваем».
У спалучэнні са зробленай у Індыі заявай Лаўрова аб тым, што Расея зазнала агрэсію, атрымліваецца выдатны дыптых.
Індыйская заява Лаўрова была сустрэтая дружным смехам у зале. Той жа смех выклікае і яго новая заява.
Пры гэтым Лаўроў спасылаецца на дэкларацыю аб незалежнасці Украіны 1991 года, імкнучыся гэтымі спасылкамі абяліць тое, што ён учыніў разам з Пуціным спачатку ў 2014 годзе, а затым ужо 24 лютага.
Гэта ўсё не працуе. Такія апраўданні не прыме суд накшталт Нюрнбергскага. Ёсць, сама меней два дакументы, якія абавязвалі Пуціна і Лаўрова не чапаць Украіну - «вялікая дамова» Украіны і Расеі, дамова аб дзяржмяжы. Абедзве падпісаныя і ратыфікаваныя, прычым другая - за Пуціным.
Гэта ўсім вядома. Таму новыя крыўлянні Лаўрова нічога не могуць змяніць.
Телеграм-канал «СерпомПо»
