Замест генералаў: у распляжаным штабе Чарнаморскага флоту РФ уцалеў абраз з адміралам Ушаковым
32- 24.09.2023, 14:38
- 14,112

Расейцы заявілі пра «цуд» і пастанавілі зладзіць хрэсны ход.
Памагатыя Крамля пасля ўдару па штабе Чарнаморскага флоту Вайскова-марскіх сіл РФ у часова акупаваным Севастопалі (Крым, Украіна) пастанавілі «падбадзёрыць» прыхільнікаў «СВА», заявіўшы, што тамака ацалеў абраз расейскага флатаводца Фёдара Ушакова. У сетцы высмеялі гэта, адзначыўшы, што страты сярод асабовага складу краіна-агрэсарка ўтойвае, піша obozrevatel.com.
Пра «цуд» паведаміў так званы губернатар Севастопаля Міхаіл Разважаеў. Маўляў, сама выява на драўляным абразе засталася цэлай, хоць рама цалкам згарэла.
«Фёдар Ушакоў не саступіў у аніводнай бітве. Праз стагоддзі непераможны адмірал працягвае абараняць Севастопаль і дорыць упэўненасць у новай перамозе», - напісаў Разважаеў.

У каментарах пад гэтай навіной, апублікаванай прапагандысцкім расейскім агенцтвам у Twitter, карыстачы сеткі жартуюць:
«Хоць нешта засталося, а то караблі, то падводныя лодкі, то штабы! Хоць абраз не гарыць», «А цэліліся роўна па ім! Зламаць расейскую скрэпнасць!» «А, ну тады ўсё нармальна», «Гэта ўсё мяняе», «А ў абраз ніхто і не цэліўся», «Цяпер абраз кіруе рэшткамі Чарнаморскай флатыліі РФ».
«Ну, значыць, нічога страшнага не здарылася. Людзі - гэта ***ня», - з сарказмам адзначыў украінскі журналіст і блогер Дзяніс Казанскі.






