Украінскія памежнікі распавялі, колькі «вагнераўцаў» засталося ў Беларусі
1- 24.09.2023, 14:29
- 8,982

Для Украіны склалася выгадная сітуацыя.
У Беларусі засталося блізу тысячы баевікоў ПВК «Вагнера». Украінская выведка сочыць, што адбываецца па тым боку мяжы.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на спікера Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэя Дземчанку ў эфіры тэлемарафона.
Ён зазначыў, што найміты не затрымаліся на тэрыторыі Беларусі. Гэта выгадная для Украіны сітуацыя.
Паводле інфармацыі ўкраінскіх памежнікаў, на тэрыторыі Беларусі на 24 верасня знаходзіцца менш за тысячу «вагнераўцаў».
«Як памятаем, іх колькасць вагалася блізу 6000, калі яны пачалі актыўна прыбываць на тэрыторыю Беларусі. За ўсім, што адбываецца па тым боку мяжы і на тэрыторыі Беларусі, і на тэрыторыі Расеі, уважліва сочаць падраздзяленні выведкі», - падкрэсліў Дземчанка.