«Скрышальны ўдар»: расейскі топ-прапагандыст запанікаваў праз новы поспех УСУ
4- 24.09.2023, 13:03
- 13,436

У крамлёўскіх ідэолагаў з'явіліся негатыўныя здагадкі.
У пятніцу, 22 верасня, дакладным трапляннем некалькіх украінскіх крылатых ракет быў знішчаны штаб расейскага Чарнаморскага флоту ў Севастопалі.
Нават некаторыя расейскія прапагандысты ўжо сталі здагадвацца, што ніякага плана на вайну з Украінай у Крамля няма.
Вядомы прапагандыст Сяргей Мардан пасля ўдараў па Севастопалі моцна расхваляваўся.
З яго слоў, тое, што год таму здавалася проста катастрофай, цяпер - норма. УСУ выносяць расейскае войска і яго камандаванне ў Крыме крылатымі ракетамі, мясцовае СПА моцна аслабленае.
Пра гэта ў сваім YouTube-канале заявіў вядомы ўкраінскі журналіст і блогер Дзяніс Казанскі, адзначаючы значнае паслабленне РФ і істэрычную рэакцыю расейскіх прапагандыстаў.
Яшчэ нядаўна расейскія ўлады вуснамі Пуціна сцвярджалі, што Крым надзейна абаронены СПА, аднак цяпер УСУ пляжаць Z-вайсковых у цэнтры Севастопаля.
Больш за тое, Мардан баіцца, што вайна можа разарыць Крым і ператварыць паўвостраў у зону вайны, а значыць, нанесці цяжкую паразу Расеі, бо там, дзе «ідзе вайна, сканчаецца эканамічнае жыццё і распадаецца грамадства, узнікаюць бежанцы, людзі сыходзяць».
Выходзіць, што Расея, пачаўшы адкрытую агрэсію супраць Украіны ў 2022 годзе, тым самым падставіла Крым і выракла яго на спусташэнне і заняпад, бо пасля 2014 года, калі РФ Крым анэксавала, Украіна ніякіх баявых дзеянняў за Крым не вяла, не было ніякіх удараў па паўвостраву.