25 траўня 2025, Нядзеля, 18:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская выведка атакавала расейскую ФСБ у Курску

3
Украінская выведка атакавала расейскую ФСБ у Курску

У ГУР заявілі аб наўпроставым траплянні ў будынак.

Украінскі беспілотнік атакаваў адміністрацыйны будынак у Курску. Размова ідзе аб будынку ФСБ у горадзе.

Пра гэта РБК-Украіна распавяла крыніца ў Галоўнай управе выведкі Мінабароны Украіны.

«Расейскія чыноўнікі паведамляюць, што ў выніку атакі нібыта «нязначна пацярпеў дах». Але відавочна, што гэта не так. Там наўпроставае траплянне», - распавёў суразмоўца.

Паводле інфармацыі выдання, аперацыю арганізавала ГУР. Аднак у вайсковай выведцы не пацвярджаюць і не адмаўляюць сваё дачыненне.

Выбух у Курску

Сёння раніцай у расейскім Курску прагрымеў магутны выбух. Губернатар Курскай вобласці Раман Старавойт заявіў, што адміністрацыйны будынак атакаваў беспілотнік.

Ён сцвярджаў, што нібыта ў выніку ўдару крыху пацярпеў дах будынка. Аднак на апублікаваных у сетцы кадрах відаць, што выбух быў магутным. Пасля гэтага ў горадзе быў заўважаны чорны дым.

Трэба адзначыць, што сёння ў Курску адзначаюць дзень горада.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках