29 траўня 2025, Чацвер, 7:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арменія выставіла жорсткія абвінавачанні на адрас Крамля

4
Арменія выставіла жорсткія абвінавачанні на адрас Крамля

Кіраўнік апарата прэм'ер-міністра Пашыняна заявіў аб гібрыднай вайне супраць яго краіны.

Кіраўнік апарата прэм'ер-міністра Нікола Пашыняна Араік Аруцюнян рэзка выказаўся наконт прапагандысцкай кампаніі Крамля, накіраванай супраць Арменіі.

«Відаць, у гібрыднай вайне, развязанай расейскімі СМІ супраць Арменіі, абяцалі, як у вядомай казцы, - той, хто больш хлусіць, атрымае палову палаца/Крамля», - напісаў ён у Facebook 23 верасня.

Такім чынам Аруцюнян адрэагаваў на сюжэт тэлеканала НТВ, дзе сцвярджалася: нібыта 20 верасня пратэстоўцы ў Ерэване прарваліся ў будынак урада і сутыкнуліся там з амерыканскімі дэсантнікамі.

«Гэта абсалютная дэзінфармацыя», - падкрэсліў ён. Са слоў кіраўніка апарата Пашыняна, ніводзін пратэстант у той дзень не пракраўся ў будынак урада і ніякіх амерыканскіх вайскоўцаў там не было.

У постскрыптуме Аруцюнян задаецца пытаннем, чаму так атрымалася, што найгоршымі прапагандыстамі расейскіх тэлеканалаў з'яўляюцца армяне (Маргарыта Сіманьян, Тыгран Кеасаян і г.д.).

Нагадаем, 19 верасня Азербайджан пачаў у Нагорным Карабаху ваенную аперацыю, у выніку чаго сепаратысцкія ўлады рэгіёна дэ-факта пагадзіліся на капітуляцыю. Перамога Азербайджана выклікала антыўрадавыя пратэсты ў Ерэване.

Хоць РФ з'яўляецца хаўруснікам Арменіі па АДКБ, крамлёўская прапаганда выставіла паражэнне Арменіі як заканамернае пакаранне Пашыняна за тое, што ён нібыта здрадзіў Расеі і хацеў сябраваць з Захадам.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках