25 траўня 2025, Нядзеля, 7:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ перацінаюць галоўны лагістычны маршрут расейцаў пад Бахмутам

1
УСУ перацінаюць галоўны лагістычны маршрут расейцаў пад Бахмутам

Траса на Горлаўку ўзятая пад агнявы кантроль украінскага войска.

Кіраўнік прэс-службы ўсходняй групоўкі войскаў УСУ Ілля Еўлаш паведаміў, што ўкраінскія вайскоўцы ўжо дастаюць да аднаго лагістычнага маршруту акупантаў на Бахмуцкім кірунку і працуюць над тым, каб ператнуць іншыя.

«Адзін са шляхоў, мы ўжо можам да яго дабіваць, гэта траса Бахмут - Горлаўка, якая знаходзіцца ў 3 км ад лініі судакранання, гэта працоўная дыстанцыя для нашых мінамётаў і БПЛА. Таксама ў супраціўніка яшчэ застаецца некалькі лагістычных трас, якімі ён пастаўляе забеспячэнне ў Бахмуцкую групоўку, гэта і трасы, якія вядуць з акупаванай тэрыторыі. Аднак мы працягваем цяпер перацінаць гэтыя шляхі і працягнем гэта рабіць далей, каб абяскровіць расейскую групоўку на гэтым кірунку і нанесці ёй максімальныя страты», - растлумачыў Еўлаш у эфіры тэлемарафона «Эдині новини».

Са слоў спікера, упершыню пасля працяглага перапынку вораг паспрабаваў праверыць абарону УСУ паблізу Белагораўкі і кінуў у бой сваіх зняволеных - усе яны былі знішчаныя.

Контрнаступ УСУ

Нагадаем, што УСУ цалкам разбілі брыгаду расейскіх марскіх пяхотнікаў на Запарожжы. Падчас контрнаступу УСУ на Захадзе Запарожскай вобласці знішчылі адно з фармаванняў расейскіх акупантаў - 810-ю асобную брыгаду марской пяхоты.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках