«Ну і варонка, рухавік вылецеў»: найноўшы расейскі танк Т-90М «Прарыў» спалены пад Бахмутам
4- 24.09.2023, 11:57
- 10,430

Відэафакт.
Пад Бамутам УСУ знішчылі найноўшы расейскі танк Т-90М «Прарыў» коштам $4,5 млн.
Пры ўдары баявую машыну расейцаў разарвала на часткі.
Вайскоўцы знялі на відэа наступствы ўдару, паведамляе dialog.ua.
Мяркуючы па кадрах, пры ўдары ад расейскага танка засталіся кавалкі абгарэлага чорнага металу і вялізная варонка. Калі ўнутры ў момант прылёту знаходзіўся экіпаж, выжыць шанцаў не было.
«Ну і варонка. Я нават не ведаю, чым яго павінна было ўдарыць вось так… Аж рухавік вылецеў», - адзначыў вайсковец за кадрам.
Мяркуючы па маштабах разбурэнняў, пры ўдары здэтанаваў боекамплект баявой машыны, у выніку чаго яе разарвала знутры.

Для расейскіх танкаў гэта стандартная сітуацыя. Іх канструкцыя такая, што выжывальнасць экіпажа вельмі нізкая.
Аб гэтым піша вядомы ўкраінскі ваенкор, журналіст Юры Бутусаў. «Вось што адбываецца, калі размяшчаць набоі ў баявым аддзяленні. Вось таму ў танках Leopard 2, Challenger 2, Abrams канструктары захоўваюць набоі ў асобным завежавым адсеку. А ў «Прарыве», таксама як і ў савецкіх танках, набоі размяшчаюцца разам з экіпажам», - напісаў ён.
Адзначым, што, паводле незалежнага рэсурсу Oryx, у вялікай вайне супраць Украіны РФ ужо страціла не менш за 41 танк Т-90М «Прарыў». Гэта тыя танкі, знішчэнне якіх было верыфікаванае кадрамі. Магчыма, рэальная колькасць страт большая.