З'явіліся новыя спадарожнікавыя здымкі распляжанага штаба Чарнаморскага флоту РФ
2- 24.09.2023, 11:35
- 6,916

Маштабныя разбурэнні бачныя з космасу.
З'явіліся спадарожнікавыя фатаграфіі распляжанага Сіламі абароны штаба Чарнаморскага флоту расейскіх захопнікаў у часова акупаваным Севастопалі ў Крыме, фатаграфіі Planet Labs публікуе расійская служба «Радио Свобода» і Sky News.
На першым фота бачны дым ад штаба, на наступных выразна бачныя месцы трапляння ракет у будынак акупантаў.
Учора з'явілася відэа з прылётам адной з ракет: на кадрах са штаба ўжо ідзе дым, гэта значыць, удараў сапраўды было некалькі.

Больш падрабязна сам штаб да і пасля трапляння:


Яшчэ падрабязней, бачныя разбурэнні:


Удзень 22 верасня ў Севастопалі раздаліся выбухі ў штабе Чарнаморскага флоту. У сетцы ёсць шмат відэа з месца здарэння.
У выніку ракетнага ўдару па штабе Чарнаморскага флоту Расеі ў Севастопалі загінулі сама меней дзевяць чалавек, яшчэ 16, сярод якіх ёсць расейскія генералы, атрымалі раненні.