Мядзінскі збаяўся
- АЛЯКСАНДР НЯЎЗОРАЎ
- 24.09.2023, 11:17
- 12,500

У Крамлі не сталі абараняць байкапісца ад гневу горцаў.
Як толькі народы Каўказа азнаёміліся з новым падручнікам «гісторыі», яго аўтар спазнаў халодную сталь горскага «кінжала».
Той пакуль увайшоў «не глыбока, але звычайна».
Горцы, зрэшты, паабяцалі ўвесці кінжал глыбей і пачаць яго пракручваць.
Ім не спадабалася дурная хлусня аб дэпартацыі іх народаў.
Мядзінскаму (аўтару) стала балюча і страшна. Ён паспрабаваў дапішчацца да Крамля і першай асобы. Але твар пазяхнуў, на пакуты свайго байкапісца плюнуў і абараняць яго не стаў.
Мядзінскі збаяўся.
У выніку дрыготкі дурань цяпер сам адбірае «падручнікі» са школ і бажыцца перапісаць гісторыю так, каб «усе былі задаволеныя».
Аляксандр Няўзораў, t.me