СМІ: Беспілотнік атакаваў будынак ФСБ у цэнтры Курска
1- 24.09.2023, 11:04
- 7,548

Серыя выбухаў раздалася акурат у «дзень горада».
У Курску (РФ) 24 верасня беспілотнік атакаваў адміністрацыйны будынак у цэнтры горада. Мясцовыя ўлады сцвярджаюць, што пашкоджанні атрымаў дах аб'екта, паведамляе obozrevatel.com.
Заяву аб прылёце БПЛА зрабіў губернатар Курскай вобласці Раман Старавойт. «Нязначна пацярпеў дах. Супрацоўнікі аператыўных службаў выехалі на месца», - напісаў расейскі чыноўнік у Telegram раніцай у нядзелю.
Мясцовыя жыхары паведамлялі аб цэлай серыі выбухаў і бачылі дым. «Бавоўна» там прагучала яшчэ да 10:00.
Жыхары Курска паведамілі аб нападзе БПЛА на будынак Управы ФСБ Курскай вобласці на вуліцы Дабралюбава.
У мясцовых інтэрнет-супольнасцях пісалі, што гучныя гукі чулі ў розных раёнах горада. У цэнтры на некаторых вуліцах у машынах спрацавалі сігналізацыі.
Старавойт сцвярджае, што да Курску змог прарвацца «ўкраінскі» беспілотны лятальны апарат. Дарэчы, менавіта ў нядзелю, 24 верасня, Курск святкуе 991-годдзе горада.




Старовойт утверждает, что к Курску смог прорваться «украинский» беспилотный летательный аппарат. Кстати, именно в воскресенье, 24 сентября, Курск празднует 991-летие города.