24 траўня 2025, Субота, 23:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта дзейнічала на яго 15 гадоў»: Закаеў распавёў, чаму памірае Кадыраў

«Гэта дзейнічала на яго 15 гадоў»: Закаеў распавёў, чаму памірае Кадыраў

Сур'ёзныя праблемы са здароўем кіраўніка Чачэніі ўзніклі не выпадкова.

Прэм'ер-міністр Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя за мяжой Ахмед Закаеў заявіў, што Рамзан Кадыраў цягам 15 гадоў ужываў наркотыкі. На яго думку, такая залежнасць і давяла лідара Чачэніі да «бальнічнага ложка».

На мінулым тыдні апазіцыянер Абубакар Янгулбаеў заявіў, што Кадыраў «памёр». Тым часам у Крамлі замоўчваюць стан лідара Чачэніі. Разам з тым ГУР МА Украіны сцвярджала, што стан Кадырава сапраўды цяжкі. Са свайго боку Ахмед Закаеў кажа, што Кадыраў працяглы час прымаў «заспакаяльнае», а дакладней, наркотыкі.

Гэта прывяло да чаканых праблем са здароўем. Зрэшты, у ААЭ Кадыраву паспрабавалі перасадзіць нырку, але яна «не прыжылася».

«Праз гэта ў яго адбыліся вельмі сур'ёзныя ўскладненні са здароўем», - указаў Закаеў «24 Каналу».

У той жа час ён адпрэчыў тэорыю, што лідара Чачэніі магла атруціць ФСБ РФ, як мяркуюць некаторыя эксперты. Закаеў кажа, што Кадыраў усё яшчэ занадта каштоўная фігура для Крамля: ён карысны для Расеі менавіта «жывым» і стварэнне альтэрнатыўнай яму «асобы» патрабуе шмат часу.

У той жа час «смерць» Кадырава дазволіць зрабіць з яго «смеццевую скрыню», у якую Расея зможа скінуць частку сваіх злачынстваў, падкрэсліў Закаеў.

«Ён – скрыня для смецця, якую стварылі ў Чачэніі. Увесь негатыў, які ёсць у Чачэніі ці наступствы злачынстваў, якія расейскія спецслужбы і Расея ўчынілі ў Чачэніі - яны перавядуць гэта ўсё на Кадырава», - адзначыў ён.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках