29 траўня 2025, Чацвер, 1:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сігнал Расеі: NATO ўпершыню адпрацавала выкарыстанне пятага артыкула Альянсу

9
Сігнал Расеі: NATO ўпершыню адпрацавала выкарыстанне пятага артыкула Альянсу

Сцэнар быў ужыты ў прыбярэжных рэгіёнах Эстоніі і Латвіі.

Краіны Паўночнаатлантычнага Альянсу ўпершыню правялі вучэнні, якія закранулі сцэнары дзеянняў пры выкарыстанні пятага артыкула Дамовы. Гаворка ідзе аб калектыўнай абароне - напад на аднаго з чальцоў NATO будзе разглядацца як напад на ўсіх чальцоў NATO.

Гэта адбылося ў рамках Northern Coasts 2023 - маштабных вайскова-марскіх вучэнняў пад кіраўніцтвам Нямеччыны ў прыбярэжных рэгіёнах Эстоніі і Латвіі. Пра гэта паведаміла прэс-служба вайсковага блока на афіцыйным сайце 23 верасня.

Указаныя вучэнні праводзяцца штогод, пачынаючы з 2007-га. Сёлета 14 краін-чальцоў NATO і краіна-партнёр Швэцыя ўдзельнічалі ў рэалістычных вучэннях у рэжыме рэальнага часу, адпрацоўваючы складаныя задачы тактычнага ўзроўню.

Для Northern Coasts 2023 было выкарыстана амаль 30 вайскова-марскіх караблёў і больш за 15 самалётаў, прыкладна 3200 вайскоўцаў.

«Упершыню ў гісторыі задзейнічаны сцэнар, які перарос у сітуацыю, прадугледжаную артыкулам пяць - прынцыпам калектыўнай абароны пры нападзе на чальца Альянсу», - заявіла прэс-служба.

Удзел у вучэннях бралі сілы ВМС ФРГ, ЗША, Польшчы, краін Балтыі, Фінляндыі, Даніі, Францыі, Нідэрландаў, Італіі, Бельгіі, Швэцыі, Канады.

У пачатку верасня, перад стартам Northern Coasts 2023, галоўнакамандуючы Вайскова-марскімі сіламі Нямеччыны Ян Крысціян Каак анансаваў, што вайскоўцы ўпершыню будуць адпрацоўваць, як рэагаваць на патэнцыйны расейскі напад.

«Мы дасылаем Расеі выразны сігнал аб пільнасці: не падчас нашай вахты. Надзейнае стрымліванне павінна ўключаць у сябе здольнасць атакаваць», - сказаў ён 1 верасня ў размове з СМІ. Нагадаем, што вучэнні стартавалі 9 верасня.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках