29 траўня 2025, Чацвер, 9:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашысты зняславіліся са скульптурай у Ляхавічах

15
Лукашысты зняславіліся са скульптурай у Ляхавічах

Абрэвіятуру на кампазіцыі можна зразумець няправільна.

Насупраць адміністрацыйнага будынка «Ляхавіцкае ПМС» усталяваная новая кампазіцыя, стылізаваная пад дзяржаўную сімволіку, піша «Ляхавіцкі веснік». Успрыняць яе можна дваяка.

Усталяваны ў Ляхавічах надпіс «Я люблю ПМС» азначае «Я люблю прадпрыемства меліярацыйных сістэм». Аднак абрэвіятура ПМС звязаная не толькі з меліярацыяй, а вядомая і як скарачэнне словазлучэння «перадменструальны сіндром».

Таксама гэта можа быць пуцявая машынная станцыя, ганаровы майстар спорту, прыбор малашумнай стральбы, пост метэаралагічнай службы або рэчыва полімецілсілаксан.

«Размешчаны банэр, які паказвае асноўныя кірункі дзейнасці арганізацыі. Галоўнае - кадры, якія працуюць на аб'ектах і забяспечваюць стабільную працу меліярацыйных сетак нашага раёна», - адзначае выданне.

Раёнка дадала, што работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі будуць прадоўжаныя.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках