«Лукашэнку хоча даць у морду ўся краіна»
56- 24.09.2023, 13:46
- 45,624

Дыктатар паводзіць сябе як варвар з джунгляў.
Былы дыпламат Уладзімір Астапенка, які пайшоў на знак пратэсту ў 2020 у адстаўку з пасады амбасадара Беларусі ў Аргенціне, распавёў аб тым, як рэжым Лукашэнкі выглядае сёння на міжнароднай арэне.
- Лукашэнку хоча даць у морду ўся краіна, - заявіў Астапенка ў інтэрв'ю «Жыццё-маліна». - Усё тое, што адбываецца са спартоўцамі, усё тое, што адбываецца з мігрантамі, тое, што цяпер адбываецца з пашпартамі, з консульскімі функцыямі - гэта настолькі дзіка з пункту гледжання міжнароднага права, з пункту гледжання міжнародных звычаяў, што ў заходнія галовы гэта проста не ўваходзіць, яны зразумець не могуць, як такое можа быць.
Мы сябе паводзім, як нейкія варвары, якія з джунгляў проста выйшлі, дубінку ў рукі ўзялі і спрабуюць у цывілізаваным свеце знайсці сваё месца.
Астапенка таксама адзначыў:
- Сёння Беларусь выглядае вельмі нязграбна на міжнароднай арэне.
Я сабе не ўяўляю, калі амбасадара нейкага спытаюць: «Чаму вы пашпарты сваім грамадзянам не выдаяце?» Ну, што яму адказаць? «Вось такія мы, вось такія мы хворыя, вось такія мы ўбогія, вось такія мы крутыя».
Няма адказу рацыянальнага на гэтае пытанне. Вось, ёсць Венская канвенцыя, ёсць абавязкі, узгодненыя падыходы. Што вы робіце?!