Апублікаванае відэа моманту прылёту ракеты па штабе Чарнаморскага флоту РФ у Севастопалі
14- 22.09.2023, 21:14
- 22,882

Траплянняў было некалькі.
Telegram-канал «Інсайдэр UA» апублікаваў відэа, як сцвярджаецца, ракетнага ўдару па штабе Чарнаморскага флоту РФ у Севастопалі днём 22 верасня.
На відэакадрах – момант прылёту ракеты ў штаб ЧФ РФ. На запісе таксама відаць, што ракета трапляе ва ўжо падпалены будынак, гэта можа сведчыць, што траплянняў было некалькі.