Чаму нельга абганяць на пешаходным пераходзе: Відэафакт
19- 22.09.2023, 20:35
- 10,498

У сеціва патрапіла відэа, знятае каля аграгарадка Ждановічы.
Гэты ролік наглядна паказвае, чаму нельга абганяць на пешаходных пераходах. Асабліва калі перад табой рухаецца мікрааўтобус, які раптоўна надумаў затармазіць, піша «Анлайнер».
Відэа знятае ўчора, 21 верасьня, блізу 15:00 каля аздараўленчага комплексу «Ракета» (аг. Ждановічы). На запісе відаць: за мікрааўтобусам рухаецца пазадарожнік. Першы пачынае запавольвацца перад пешаходным пераходам – і даволі рэзка. Пазадарожнік пастанаўляе аб'ехаць перашкоду па сустрэчнай паласе.
І тут становіцца зразумела, чаму мікрааўтобус затармазіў: паміж машынамі паказваецца дзяўчына-пешаход. На шчасце, яна паспела спыніцца, ніхто не пацярпеў.