22 студзеня 2025, Серада, 4:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін шукае новы Крэмль

2
Пуцін шукае новы Крэмль

Масква страчвае рэйтынг.

Крамлёўскі дыктатар Пуцін вылез са свайго бункера і наведаў Вялікі Ноўгарад, размешчаны ў Паўночна-Заходняй федэральнай акрузе Расеі. Традыцыйна расейскі ўзурпатар зрабіў некалькі заяваў, у тым ліку пра тое, што колькасць маладых людзей у Расеі будзе фантастычным чынам расці.

Аднак Пуціну час спусціцца на зямлю і крыху супакоіць сваё хворае ўяўленне. Бо праз вайну, якую дзяржава-тэрарыстка развязала супраць Украіны, у Расеі стане больш хіба што пахаванак. Паліттэхнолаг Міхаіл Шэйтэльман патлумачыў «24 Каналу», што пагаршае дэмаграфічны крызіс у Расеі.

– Я думаю, Пуцін шукае для сябе запасны Крэмль. Таму што ў маскоўскі Крэмль ужо далятаюць беспілотнікі, а Вялікі Ноўгарад размешчаны далей. Я думаю, што бункерны дыктатар шукае сабе месца, куды не далятаюць дроны, – з іроніяй сказаў Шэйтэльман.

Звярніце ўвагу, у горадзе Вялікі Ноўгарад размешчаная крэпасць Наўгародскі дзяцінец, які таксама называюць Наўгародскі крэмль.

Рубель абясцэньваецца

Расея спрабуе хоць неяк утрымліваць колькасць насельніцтва. У апошнія гады ўзровень нараджальнасці вельмі знізіўся – узровень смяротнасці пераважае.

Нізкі ўзровень нараджальнасці Расея кампенсавала прытокам эмігрантаў з краінаў Цэнтральнай Азіі, сярод іншага Узбекістана, Кыргызстана, Туркменістана і Таджыкістана. Але такую магчымасць павялічваць насельніцтва Расея страчвае, бо заробкі выплачваюць рублямі, якія штодня абясцэньваюцца.

– Масква стала самым танным горадам. Пра гэта сведчаць статыстычныя звесткі. У расейцаў ёсць такое паняцце «рэлаканты», яны ж эмігранты. Гэта тыя, хто ўцёк з Масквы пасля поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну. Аднак не ўсе расейцы могуць паехаць у Еўропу, таму большасць з'ехала ў Ерэван, Тбілісі, Бішкек і г. д., – адзначыў паліттэхнолаг.

Ён растлумачыў, што калі расейцы з'язджалі, то жыццё ў гэтых гарадах было ўдвая таннейшым, чым у Маскве. Гэта значыць, яны з'язджалі, страчвалі частку заробку, каб пражыць у гэтых гарадах. Дык вось цяпер жыццё там даражэйшае, чым у Маскве.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках