Байцы палка Каліноўскага змагаюцца за Бахмут
3- 22.09.2023, 19:37
- 5,150

Работа беларускіх ахвотнікаў патрапіла на відэа.
Работа байцоў палка імя Кастуся Каліноўскага пад Бахмутам патрапіла на відэа. Прэсавая служба палка апублікавала разам з відэа і верш:
«На Беларусі
Па вёсках ідуць пагалоскі —
З’явіўся Кастусь Каліноўскі.
Чаму так назвалі хлапца — невядома,
Ці, можа, што ў світцы ён шэрай знаёмай?
Ці, можа, што мае блакітныя вочы?
Ці, можа, што тайна з’яўляецца ўночы,
Што мужны ён з твару,
Што ворагам — кара:
Як прыйдзе, успыхнуць у катаў пажары
І ляжа, пабітая ўпокат пачвара.
А покуль збяруць акупанты пагоню -
Далёка замчаць Каліноўскага коні...»