Чым атакавалі штаб Чарнаморскага флоту РФ у Севастопалі?
7- 22.09.2023, 18:51
- 8,838

Аналіз вайсковага аглядальніка з Ізраіля.
Сілы абароны Украіны 22 верасня нанеслі паспяховы ўдар па штабе камандавання Чарнаморскага флоту Расеі. Мабыць, для ўдару выкарыстоўвалі крылатыя ракеты паветранага базавання Storm Shadow або французскі аналаг SCALP.
Такое меркаванне «24 Каналу» выказаў вайсковы аглядальнік з Ізраіля Давід Шарп. Паводле ягоных слоў, ракета Storm Shadow — вельмі складаная цэль для СПА Расеі.
- Найбольш імаверна, выкарыстоўваліся крылатыя ракеты паветранага базавання Storm Shadow або французскі аналаг SCALP. Гэта ракета, якая мае больш шанцаў пацэліць у такі аб'ект дзякуючы дакладнасці. Яна з'яўляецца вельмі складанай цэллю для СПА Расеі, — мяркуе вайсковы аглядальнік.
Неабачлівасць акупантаў
Давід Шарп адзначыў, што ў штабе камандавання Чарнаморскага флоту Расеі, куды прыляцела, знаходзілася шмат людзей людзі. Хаця было ясна, што гэта вайсковая цэль для УСУ.
- Там яшчэ знаходзіліся багата людзей. Дарэчы, з іхняга пункта гледжання, я б уважаў такі падыход за глыбока няправільны. Расейцы мелі разумець, што такія штабы з'яўляюцца патэнцыйнай цэллю. Знаходзіцца ў вялікай колькасці ў такіх будынках, мякка кажучы, немэтазгодна, — сказаў ён.