У Слоніме наважылі паэксперыментаваць з каўбасой
10- 22.09.2023, 18:49
- 12,560

Прадукт мае арыгінальны выгляд.
Слонімскі мясакамбінат надоечы асвоіў выраб новай каўбасы. Арыгінальнасць навінкі як у яе незвычайным складзе, так і вонкавым выглядзе, паведамляе gs.by.

Уся рэч у тым, што адна палова гэтага каўбаснага вырабу — гэта сервелат, а другая — бекон. Прадукт складаецца са свініны.
Надоечы паведамлялася пра яшчэ адну незвычайную навінку Слонімскага мясакамбіната — каўбасу «Бусідо» чорнага колеру.