28 траўня 2025, Серада, 19:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэдыі: Байдэн паабяцаў Зяленскаму даць невялікую колькасць ракет ATACMS

20
Мэдыі: Байдэн паабяцаў Зяленскаму даць невялікую колькасць ракет ATACMS

Яны дазволяць Украіне наносіць удары па цэлях на адлегласці блізу 180 кіламэтраў.

Прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн паведаміў прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму, што ЗША дадуць невялікую колькасць ракет далёкага радыюсу дзеяння ATACMS для дапамогі ў вайне з Расеяй. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на NBC News.

Тры амэрыканскія службоўцы і прадстаўнік Кангрэса, знаёмыя з хадой абмеркавання, не паведамілі, калі будуць пастаўленыя ракеты і калі будзе зробленая публічная заява.

На працягу некалькіх месяцаў Украіна прасіла даць ёй ракеты ATACMS, якая дазволіць наносіць удары па цэлях на адлегласці блізу 180 км, пашкоджваючы лініі забеспячэння, чыгунку і пункты кіравання за лініяй расейскага фронту.

Прадстаўнікі Пэнтагона заявілі, што ЗША не маюць вялікіх запасаў ATACMS, якія маюць большы баявы цяжар, чым традыцыйная артылерыя, каб даць іх Украіне.

Са слоў прадстаўніка Кангрэса, дагэтуль вядуцца спрэчкі аб тыпе ракет, якія будуць адпраўленыя, і аб тым, колькі іх будзе пастаўлена ва Украіну. Яны дадалі, што краіны Усходняй Еўропы ўжо перадалі Украіне значную частку сваіх запасаў зброі.

Паводле выдання The Washington Post, Белы дом мерыцца перадаць Украіне ракеты ATACMS, узброеныя касэтнымі бомбамі, а не адной баявой галоўкай.

ATACMS для Украіны

У апошнія тыдні заходнія мэдыі адзначаюць, што пытанне перадачы ракеты зрушылася з мёртвага пункту. Акрамя таго, у Сэнаце ЗША заклікалі Байдэна неадкладна перадаць Украіне далёкія ракеты.

У Белым доме стрыманыя ў сваіх заявах, там сцвярджаюць, што яшчэ доўжацца дыскусіі аб тым, ці адпраўляць Украіне ракеты вялікай далёкасці.

Учора прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна і ЗША на фінішнай лініі што да пастаўкі далёкіх ATACMS. Калі ракеты не будуць дадзеныя, гэта прывядзе да страт на полі бою ва Украіне.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках