CNN: Расея, Кітай і ЗША павысілі актыўнасць на ядзерных палігонах
1- 22.09.2023, 16:57
- 2,860

Краіны могуць весці падрыхтоўку да новых выпрабаванняў.
Расея, ЗША і Кітай, згодна са спадарожнікавымі здымкамі, пабудавалі новыя аб'екты і пракапалі дадатковыя тунэлі на сваіх ядзерных палігонах. Аналітыкі не выключаюць, што дзяржавы могуць аднавіць ядзерныя выпрабаванні.
Як паведамляе CNN, пакуль няма ніякіх важкіх довадаў таго, што Расея, Кітай і ЗША праводзяць падрыхтоўку да новых ядзерных выпрабаванняў, але пры гэтым спадарожнікавыя здымкі паказваюць пашырэнні трох ядзерных палігонаў на працягу некалькіх гадоў:
На палігоне ў далёка-заходнім рэгіёне Сіньцзян, які эксплуатуе КНР;
Палігоне на архіпелагу ў Паўночным Ледавітым акіяне, які выкарыстоўваецца РФ;
Палігоне ў пустыні Невада, які выкарыстоўваецца ЗША.
На думку ад'юнкт-прафесара Цэнтра даследаванняў па пытаннях нераспаўсюджвання Джэймса Марціна Джэфры Льюіса, спадарожнікавыя здымкі, якія зрабілі на працягу 3-5 апошніх гадоў, паказваюць, што на палігонах пракапаны новыя тунэлі пад гарамі, дарогі і пабудаваны сховішчы. Зафіксаваны і рухі транспартных сродкаў на такіх аб'ектах.
"Мы бачым вельмі шмат намёкаў на тое, што Расея, Кітай і Злучаныя Штаты могуць аднавіць ядзерныя выпрабаванні", – дапусціў Льюіс.