У Бахчысараі падарваная воінская частка РФ
7- 22.09.2023, 14:53
- 11,150

На месцы «прылёту» падняўся вялізны грыб дыму.
У Бахчысараі, што ў часова акупаваным Крыме, пасля абеду пятніцы, 22 верасня, раздаліся выбухі. На гэты раз «бавоўна» наведалася ў вайсковую частку расейскіх акупантаў, паведамляе obozrevatel.com.
Расейцы ўжо пачалі біцца ў істэрыцы і патрабаваць «адплаты». Такія каментарыі яны пакідаюць у сацсетках.
Так, на месцы «прылёту» ў Бахчысараі паднімаецца грыб дыму. Паводле папярэдніх звестак, удар па варожай вайсковай частцы быў нанесены брытанскімі ракетамі Storm Shadow.
Звестак аб загінулых і пацярпелых акупантах пакуль няма. Акупацыйныя ўлады, якія ўвесь час запэўніваюць, што на часова захопленай паўвыспе «ўсё спакойна», каментароў адразу не давалі. Але пазней гаўляйтар акупаванага Крыма Сяргей Аксёнаў усё ж заявіў пра нібыта працу СПА.
Але звычайныя грамадзяне РФ не заўважылі працы славутага расейскага СПА, таму цікавяцца, дзе яно.
Акрамя таго, расейцы прыняліся патрабаваць адплаты - традыцыйна, заклікаючы біць па ўкраінскіх гарадах.


Між тым, расейскія Z-прапагандысты ўжо заяўляюць, што ракеты нібыта збілі СПА, а дым уздымаецца, бо ў прыгарадзе нібы гарыць трава.

Адзначым, у акупаваным Севастопалі другі раз за дзень прагрымелі выбухі. Над горадам падняўся чорны дым, акупацыйныя ўлады пажаліліся на ўдар па штабе Чарнаморскага флоту РФ.