19 верасня 2024, Чацвер, 4:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Сітуацыя гарачая»: аналітык патлумачыла, што адбываецца вакол Кадырава

«Сітуацыя гарачая»: аналітык патлумачыла, што адбываецца вакол Кадырава

Смерць доўга схаваць не атрымаецца.

Палітычны аналітык Вольга Курносава заявіла, што кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў усё яшчэ жывы, але ягоная імаверная смерць справакуе бунты на Паўночным Каўказе.

«У выпадку з Кадыравым інфармацыя аб смерці адразу разыдзецца ў Чачэніі. І іншы чалавек, умоўны пераемнік Кадырава, не настолькі адназначна будзе прыняты ўсімі для таго, каб утрымаць сітуацыю ў рэспубліцы. Больш за тое, акрамя Чачэніі ёсць яшчэ суседні Дагестан, дзе сітуацыя сама па сабе дастаткова гарачая – там шмат праблем са святлом і вадой, і іншых праблем, праходзяць пратэстныя акцыі. І шмат у чым сітуацыя там утрымліваецца з дапамогай чачэнскіх сілавікоў», - сказала Курносава для УНІАН.

Палітолаг дадала, што пасля смерці Кадырава крымінальны перадзел распаўсюдзіцца на ўвесь Паўночны Каўказ.

«Зразумелая справа, што Кадыраў задушыў усе тэйпы акрамя сваіх, але гэта не азначае, што іх уплыў цалкам абнуліўся, усё адно людзі засталіся, у тым ліку за мяжой. Таму, як толькі з Кадыравым нешта здарыцца, сітуацыя можа пайсці ўразнос. І ягоны сын не зможа сітуацыю ўтрымаць, у адрозненне ад самога Рамзана, як гэта адбылося пасля таго, як узарвалі Ахмата Кадырава», - адзначыла Курносава.

Аналітык схільная меркаваць, што калі з Кадыравым нешта здарыцца, то можа «палыхнуць» увесь Паўночны Каўказ і ў гэтым сэнсе доўга хаваць смерць не атрымаецца.

Апошнія некалькі дзён у сеціве і СМІ актыўна абмяркоўваюць стан кіраўніка Чачэніі Рамзана Кадырава. Інфармацыя пра яго магчымую смерць з'явілася яшчэ некалькі дзён таму, аднак афіцыйнага пацвярджэння няма.

У той жа час прадстаўнік Галоўнай управы ыведкі Андрэй Юсаў у каментары УНІАН распавёў, што Кадыраў усё яшчэ жывы. Праўда, знаходзіцца ў цяжкім стане.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках