19 верасня 2024, Чацвер, 3:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названая прыблізная дата ўключэння ацяплення ў Беларусі

7
Названая прыблізная дата ўключэння ацяплення ў Беларусі

Канкрэтныя пастановы аб уключэнні ацяплення прымаюць мясцовыя выканкамы.

У Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі расказалі БелТА, што прыблізная дата ўключэння ацяплення ў Беларусі - гэта 1 кастрычніка. Аднак для ўключэння ацяплення ў жылых дамах і нежылым фондзе трэба выканаць некалькі ўмоў. Аб іх нагадаў намеснік начальніка ўправы камунальнай гаспадаркі і энэргетыкі МінЖКГ Аляксей Філановіч:

- У Беларусі нарматыўна замацавана: ацяпленне ў жылых дамах гараджан уключаюць, калі сярэднедзённая тэмпература цягам пяці дзён не перавышае 8 градусаў паводле Цэльсія.

Канкрэтныя пастановы аб уключэнні ацяплення прымаюць мясцовыя выканкамы. Але гэты працэс не аднамомантны. Так, паводле слоў Філановіча, праз анамалій надвор'я ў апошнія гады складваюцца сітуацыі, калі даўжэй цёплае надвор'е знаходзіцца ў паўночных раёнах Беларусі, а не ў паўднёвых. Таму мясцовыя ўлады арыентуюцца на надвор'е.

Другі момант - усіх спажыўцоў цяпла не падключаюць у адзін момант, каб загрузка энергакрыніц ішла плаўна.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках