30 траўня 2025, Пятніца, 15:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бунт Прыгожына: кіраўніка Расгвардыі Золатава западозрылі ў змове з ПВК

3
Бунт Прыгожына: кіраўніка Расгвардыі Золатава западозрылі ў змове з ПВК
ВІКТАР ЗОЛАТАЎ
ФОТА: ТАСС

«Марш на Маскву» можа быць не апошнім.

Крыніцы расейскага тэлеграм-канал ВЧК-ОГПУ паведамляюць, што нягледзячы на фармальнае спыненне крымінальнай справы паводле факту ўзброенага бунту, ФСБ працягвае актыўную працу ў пошуку высокіх службовых асоб, якія маглі мець дачыненне да чэрвеньскага «марша справядлівасці», арганізаванага верхаводам ПВК «Вагнер» Яўгенам Прыгожыным.

Пры гэтым фокус увагі следчых зараз засяроджаны на Расгвардыі, хоць першапачаткова супрацоўнікі гэтай службы як патэнцыйныя здраднікі не разглядаліся.

Звярнуць свой позірк на ведамства Віктара Золатава надумалі пасля таго, як з'явілася інфармацыя аб дзіўных дамоўленасцях Расгвардыі і ПВК, якія ўзніклі адразу пасля бунту Прыгожына.

Высветілася, што падчас раззбраення «вагнераўцаў» яны «прыхавалі да лепшых часоў» значную частку набояў і тэхнікі проста на складах Расгвардыі.

ВЧК ОГПУ дакладна вядома аб стварэнні такой «вайсковай схованкі» ў раёне н.п. Казачы Стан, паблізу аднаго з расгвардзейскіх палігонаў. У схованку перакінулі да чатырох буйных кантэйнераў вайсковай маёмасці, а схему з боку Расгвардыі курыраваў нейкі Раман, які знаходзіцца ў рангу генерала.

Наколькі ў справу ўцягнутае вышэйшае кіраўніцтва Расгвардыі пакажа час, аднак сам па сабе факт утойвання зброі бунтаўнікоў ПВК, кажа, што гэты бунт можа быць не апошнім.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках