22 студзеня 2025, Серада, 4:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве "дыверсант" на "Ладзе" ледзь не падарваў бізнэс-цэнтр

У Маскве "дыверсант" на "Ладзе" ледзь не падарваў бізнэс-цэнтр

Мужчына забарыкадаваўся.

У Маскве невядомы "дыверсант" ледзь не падарваў мясцовы бізнэс-цэнтр, прыехаўшы на паркоўку на белай "Ладзе".

Кур'ёз адбыўся на тэрыторыі БЦ “Невяроўскага 9”.

Як удакладняе Baza, мужчына забарыкадаваўся ў сваёй “Ладзе Ларгус” на паркоўцы ГЦ і паабяцаў “усіх падарваць” пасля канфлікту з ахоўнікам.

Апошні з невядомай прычыны не дазволіў яму прайсці ў будынак.

“Калі ахоўнік яго не пусціў, ён закрыўся ў аўто і паабяцаў усё ўзарваць. Ніякіх патрабаванняў ён не выстаўляе, з'язджаць з паркоўкі ён таксама адмаўляецца”, - гаворыцца ў паведамленні.

На месца здарэння выклікалі паліцыю. Са звестак Baza, "дыверсанта" затрымалі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках