22 студзеня 2025, Серада, 4:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Другая лінія абароны прарваная, УСУ вось-вось зойдуць у тыл»

1
«Другая лінія абароны прарваная, УСУ вось-вось зойдуць у тыл»

У Расеі наспявае паніка праз прарыў украінскай бранятэхнікі на Запарожскім фронце.

Пакуль крамлёўская прапаганда распавядае пра «няўдалы» наступ УСУ, у Z-каналах нарастае паніка.

Яны паведамляюць аб прарыве ўжо другой лініі абароны УС РФ у раёне вёскі Рабоціна, што на Запарожскім кірунку.

Аб гэтым напісаў прапагандысцкі Z-рэсурс «ВДВ за Цяплінскага» 21 верасня, пішп Диалог.UA.

Сітуацыю ў Рабоціна канал апісвае як "цяжкую". Паводле яго звестак, украінскія войскі там перарэзалі трасу Новапракопаўка - Вярбовае, у сувязі з чым расейская абарона можа вельмі хутка пасыпацца.

«Гэта азначае, што другая лінія эшаланаванай абароны пераадоленая… Цяпер існуе рэальная пагроза выхаду супраціўніка ў тыл 56-га ДШП (дэсантна-штурмавага палка - рэд.) 7-й ДШД (дэсантна-штурмавой дывізіі УС РФ - рэд.) у раёне н.п. Новафёдараўка. Паўднёва-заходней Рабоціна ў кірунку Капані супраціўнік таксама… прасоўваецца наперад», - скардзіцца Z-канал.

Паводле ягоны звестак, расейскія войскі на гэтым адцінку фронту адчуваюць вялікі дэфіцыт артылерыі, страты жывой сілы каласальныя. Вялізныя праблемы, паводле яго звестак, таксама з баявым духам расейскіх салдат.

«Нашы штурмавыя дывізіі ВДВ істотна знізілі свой баявы патэнцыял, наступаць ім ужо няма кім і няма чым, больш за 50% асабовага складу 7-й і 76-й ДШД складаюць мабілізаваныя… Нашае войска, якое змагаецца, паступова дэмаралізуецца, усё часцей нам задаюць пытанні: “А на х…?” Людзі стаміліся… Ратацыі няма, адпачынкаў няма», - піша расейскі рэсурс.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках