Беларускі кампазітар расказаў, як прыклаў руку да стварэння гімна Нігерыі
5- 22.09.2023, 11:41
- 2,080

Алег Елісеенкаў выкладаў у Інстытуце культуры для нігерыйскіх студэнтаў.
Заслужанаму дзеячу мастацтваў Беларусі, кампазітару і прадусару Алегу Елісеенкаву 21 верасня споўнілася 65 гадоў, піша «Комсомолка».
Алег Мікалаевіч расказваў, што калі толькі прыйшоў у Інстытут культуры выкладаць, там вучыліся ў тым ліку студэнты з Афрыкі. І адзін афрыканскі студэнт рабіў дыпломную працу, як ён сказаў, на заданне ўрада - трэба было зрабіць аркестравую аранжыроўку адной кампазіцыі.
- Ну, зрабілі гэтую аранжыроўку. Прайшло 15 гадоў, і я на чэмпіянаце свету чую - гучыць нешта знаёмае, тая самая кампазіцыя. І пад яе выходзіць каманда Нігерыі. Высвятляецца, гэта гімн краіны.