Адмовіла сістэма навігацыі: у Расеі адбылося новае надзвычайнае здарэнне з вайсковым самалётам
1- 22.09.2023, 11:16
- 11,564

«Мадэрнізаваны» ІЛ-76 ляцеў у Растоў-на-Доне.
У краіне-агрэсарцы Расеі адбылося новае надзвычайнае здарэнне з вайсковым самалётам. ІЛ-76М-90 здзейсніў экстраную пасадку ў аэрапорце Екацярынбурга.
На борце адмовіла сістэма навігацыі. Пра гэта паведамляе Telegram-канал "Асцярожна, навіны".
Інцыдэнт здарыўся ў чацвер а 20:00. Іл-76МД-90А, які з'яўляецца глыбокай мадэрнізацыяй Іл-76 і мінабароны РФ, які атрымаў 29 красавіка 2015 года, вылецеў з аэрапорта Кальцова ў Растоў-на-Доне. Але ўжо пры наборы вышыні камандзір самалёта паведаміў, што на борце адмовіла адна з навігацыйных сістэм.
"Была прынятая пастанова вярнуцца ў Екацярынбург - на зямлі самалёт сустракала выратавальная каманда, а 10 гадзіне вечара ён здзейсніў паспяховую пасадку, пасля чаго быў адбуксаваны для далейшага вывучэння механікамі", - гаворыцца ў паведамленні.
Паводле папярэдніх звестак, Іл-76 не атрымаў пашкоджанняў, паколькі падчас аварыйнай пасадкі борт не перавозіў небяспечных грузаў.

Нагадаем, 20 верасня ў Расеі разбіўся знішчальнік-бамбавік Су-34. Аварыя адбылася падчас нібыта навучальнага палёту ў Варонежскай вобласці, экіпаж, гавораць, паспеў катапультавацца.