22 траўня 2025, Чацвер, 20:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сусветны распрацоўнік онлайн-казіно закрывае офіс у Беларусі

5
Сусветны распрацоўнік онлайн-казіно закрывае офіс у Беларусі

Кампанія адмовілася ад планаў зрабіць «найбуйнейшы хаб у Еўропе».

Evolution Gaming — распрацоўнік гульняў для онлайн-казіно — да канца года закрые офіс распрацоўкі ў Менску. Пра гэта беларускую каманду апавясціў у сваім лісце CEO Марцін Карлсунд, піша devby.io.

Як вынікае з ліста, топ-мэнэджмент Evolution Gaming прыняў пастанову закрыць офіс, прааналізаваўшы ўмовы працы ў Менску.

"У цяперашняй палітычнай і сацыяльнай нявызначанасці ў Беларусі мы, на жаль, не гарантуем, што зможам выступаць у якасці добрага працадаўцы для нашых супрацоўнікаў", — гаворыцца ў лісце.

Са слоў CEO, пастанова закрыць офіс «была няпростая»: «Два гады таму мы адкрылі менскі хаб з намерам зрабіць яго адным з найбуйных інжынерных хабаў у Еўропе. І дагэтуль спадзяваліся, што не давядзецца мяняць нашы амбіцыйныя планы».

Да канца гэтага года менская каманда павінна скончыць усе праекты, якія знаходзяцца ў заканчальнай стадыі. Астатнія праекты плануецца перадаць інжынерным камандам у іншых лакацыях.

Закрыццё менскага офіса закране блізу 80 спецыялістаў. З інфармацыі выдання, ім прапанавалі рэлакейт у польскі офіс кампаніі, куды за мінулы і гэты год ужо пераехала шмат адмыслоўцаў з Беларусі. У LinkedIn знайшлі профілі 170+ работнікаў Evolution Gaming, якія ўказалі Польшчу ў якасці актуальнай лакацыі. На сайце кампаніі размешчана блізу 20 вакансій для працы ў Варшаве (і ніводнай — для працы ў Беларусі).

Праўда, рэлакавацца супрацоўнікі могуць толькі за свой кошт. «Фінансавую падтрымку пры пераездзе скасавалі блізу паўгода як. Кампанія толькі дапаможа з афармленнем дакументаў. Заробак даюць вышэйшы, чым у Беларусі, але фактычна гэтая розніца кампенсуе падаткі», - распавёў адзін з супрацоўнікаў.

Менскі офіс распрацоўкі Evolution Gaming адчыніўся ў 2019 годзе. У тым жа годзе беларуская юрыдычная асоба «Эвалюшн Продактс Дэвелапмент» стала рэзідэнтам ПВТ (і працягвае заставацца). У студзені 2020 года Head of Engineering Operations кампаніі расказала, чаму казіно-гігант абраў Беларусь і якія планы ў менскага офіса.

Увесну гэтага года з'явіліся перадумовы да сыходу Evolution Gaming з Беларусі. Кампанія абвясціла аб маштабнай рэарганізацыі працы. У выніку ў групе кампаній у інжынерных дэпартаментах была ліквідаваная пасада Process Master. Такую пазіцыю займалі блізу 20 супрацоўнікаў, частка з іх працавала ў Беларусі. Адначасова пачаў плаўна расфармоўвацца менскі офіс. Частка супрацоўнікаў рэлакавалася, частка была звольненая. Пад скарачэнне патрапілі блізу 20-25 чалавек з каманд QA.

Са слоў крыніцы, “кіраўніцтва патлумачыла гэта тым, што каманда павінна быць у адной лакацыі. Гэтай лакацыяй выбралі Рыгу/Варшаву. Нам паведамілі, што тэарэтычна мы можам сваімі сіламі пераехаць у Польшчу і прайсці гутарку ў іншай камандзе, але для гэтага павінна быць адкрыта пазіцыя. І ўвогуле палітыка змянілася (у пачатку вайны прапаноўвалі рэлакейт усім), і яны імкнуцца закрываць вакансіі мясцовымі спецыялістамі».

«Эвалюшн Продактс Дэвелапмент» - пакуль яшчэ дзейная юрыдычная асоба. Але на сайце Evolution Gaming у пераліку лакацый Беларусі ўжо няма.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках