8 чэрвеня 2025, Нядзеля, 6:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Карабаху забілі намесніка камандзіра найбуйнейшай у Расеі флатыліяй ядзерных падлодак

17
У Карабаху забілі намесніка камандзіра найбуйнейшай у Расеі флатыліяй ядзерных падлодак

Таксама загінулі яшчэ трое вайскоўцаў войска РФ.

Намеснік камандзіра падводнымі сіламі Паўночнага флоту (ПФ), куды ўваходзіць найбуйнейшае ў Расеі злучэнне стратэгічных ядзерных падлодак, загінуў у Нагорным Карабаху.

Як паведаміў Санкт-Пецярбургскі клуб маракоў-падводнікаў і ветэранаў ВМФ, капітан першага рангу Іван Коўган, які займаў у кіраўніцтве ПФ пасаду намесніка камандзірапа вайскова-палітычнай дзейнасці, знаходзіўся ў аўто расейскіх міратворцаў, якая напярэдадні зазнала абстрэл. У Карабах Коўган быў адпраўлены два месяцы таму і займаў пасаду намесніка кіраўніка міратворчага кантынгенту.

Акрамя Коўгана загінулі яшчэ трое вайскоўцаў, яшчэ адзін атрымаў раны, паведаміла The Moscow Times крыніца, блізкая да Мінабароны.

Згодна з афіцыйнай заявай ведамства, міратворцы патрапілі пад абстрэл у сераду, 20 верасня, у раёне населенага пункта Джанятаг, калі іх аўтамабіль вяртаўся з назіральнага паста.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках