Лекарка назвала шэсць харчовых звычак, якія падаўжаюць маладосць пасля 50 гадоў
5- 17.09.2023, 21:29
- 12,652

Важна атрымліваць даволі клятчаткі і бялку.
Пэўныя харчовыя звычкі могуць дапамагчы запаволіць старэнне за кошт зніжэння рызыкі захворванняў, мяркуе дыетолаг, доктарка медыцынскіх навук Трыста Бест. У інтэрв'ю парталу a target="_blank" href=https://www.eatthis.com>Eat This Not That дыетолаг заявіла, што пасля 50 гадоў важна атрымліваць даволі клятчаткі і бялку, есці менш апрацаваных прадуктаў і больш суцэльных раслінных.
Дастатковая колькасць клятчаткі
Ужыванне клятчаткі з'яўляецца адной з тых харчовых звычак, якія дапамагаюць запаволіць старэнне пасля 50 гадоў. Дзякуючы ёй змяншаецца рызыка сардэчных захворванняў, дыябету 2 тыпу, высокага крывянага ціску і раку.
«Клятчатка можа ствараць такі ўплыў за кошт зніжэння акісляльнага стрэсу і маркераў запалення ў арганізме, якія натуральным чынам з'яўляюцца з узростам», – заўважыла экспертка.
Ужыванне бялку
Бялок неабходны ў барацьбе з узроставай стратай цягліцавай масы – адной з характэрных прыкметаў старэння. Парада дыетолага: каб атрымліваць больш бялку, варта засяродзіцца на такіх яго нятлустых крыніцах, як птушка, яйкі, арэхі, грэцкі ёгурт.
Ужыванне здаровых тлушчаў
Тлушчы, якія ўтрымліваюць амега-3, дапамагаюць знізіць рызыку гіпертаніі, а таксама ішэмічнай хваробы сэрца – гэтыя праблемы са здароўем становяцца асабліва актуальнымі пасля 50 гадоў. У рацыёне павінны прысутнічаць рыба, арэхі, авакада, нерафінаваныя алеі.
Ужыванне расліннай ежы
Дыетолаг канстатавала: рацыён з высокім утрыманнем раслінных прадуктаў спрыяе запаволенаму старэнню скуры, павелічэнню даўжыні жыцця. Гэты эфект абумоўлены тым, што рэчывы раслінных прадуктаў уплываюць на памяншэнне запалення і зніжэнне ўзроўню ліпідаў, стабілізацыю артэрыяльнага ціску, страту вагі. Акрамя таго, яны памяншаюць колькасць канчатковых прадуктаў глікавання, якія правакуюць акісленне і паскоранае вонкавае старэнне.
Адмова ад апрацаваных прадуктаў
Такія прадукты часта ўтрымліваюць больш цукру, насычаных тлушчаў, калорый, натрыю і штучных дабавак. Іх рэгулярнае ўжыванне павялічвае рызыку сардэчных захворванняў, што такім чынам становіцца больш істотным ва ўзросце за 50.
Міжземнаморская дыета
Харчаванне ў адпаведнасці з гэтай дыетай дапамагае запаволіць працэс старэння за кошт актыўнага спажывання больш здаровых тлушчаў і мінімізацыі апрацаваных прадуктаў, растлумачыла Трыста Бест.
«Міжземнаморская дыета факусуецца ў першую чаргу на рыбе і морапрадуктах у якасці крыніцы бялку, дапускае памяркоўнае ўжыванне чырвонага мяса – яе інтэграцыя карысных тлушчаў дае большую колькасць амега-3 тлустых кіслотаў, якія валодаюць натуральным супрацьзапаленчым дзеяннем і спрыяюць здароваму старэнню», – сказала яна.