Прэм'ера оперы «Дзікае паляванне караля Стаха» ў пастаноўцы Беларускага свабоднага тэатра
4- 16.09.2023, 20:34
- 5,582

Відэатрансляцыя.
Прэм'ера оперы «Дзікае паляванне караля Стаха» ў пастаноўцы Беларускага свабоднага тэатра
У гледачоў тэлеканала «Белсат» ёсць унікальная магчымасць далучыцца да прагляду найбуйнейшай беларускай тэатральнай прэмʼеры гэтага года – оперы «Дзікае паляванне караля Стаха» ў пастаноўцы Беларускага свабоднага тэатра.
Згодна з ліцэнзійнымі патрабаваннямі, трансляцыя на YouTube даступна выключна на тэрыторыі Беларусі, Украіны, Грузіі, Арменіі, Расеі, Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана.
Без тэрытарыяльных абмежаванняў трансляцыя будзе весціся ў спадарожнікавым эфіры і кабельных сетках тэлеканала «Белсат».
Салісты
Тамара Калінкіна (сапрана),
Андрэй Бандарэнка (барытон),
Ірына Жыцінская (меца-сапрана),
Аляксандр Чуўпіла (тэнар),
Аляксандр Фаркушак (барытон),
Мікалай Губчук (барытон),
Алена Арбузава (сапрана).
Музыкі
Five-Storey Ensemble.
Акцёры
Раман Шыцько, Марыя Сазонава, Юлія Шаўчук, Павел Гарадніцкі, Станіслава Шаблінская, Сяргей Квачонак, Кацярына Вострыкава, Даніэла Каляда (толькі ў відэапраекцыях)
Каманда стваральнікаў
Мікалай Халезін, рэжысёр, адказны за драматургію і адаптацыю арыгінальнага тэксту;
Наталля Каляда, рэжысёр;
Андрэй Каляда, апавядальнік;
Віталь Аляксеёнак, дырыжор;
Вольга Падгайская, кампазітар;
Андрэй Хадановіч, лібрэтыст;
Марыя Сазонава, харэограф;
Надзя Саяпіна, сцэнічны дызайн, кіраўнік дэкарацыйнага цэха;
Мікалай Халезін, сцэнічны дызайн;
Анастасія Рабава, мастак касцюмаў;
Анастасія Мядзелец-Тэуш, дызайнер масак;
Пітэр Смол, мастак святла;
Зміцер Гук, дызайнер відэа.