25 траўня 2025, Нядзеля, 19:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Францыя патрабуе зняць з продажу iPhone 12

6
Францыя патрабуе зняць з продажу iPhone 12

Праз моцнае электрамагнітнае выпраменьванне.

Францыя патрабуе ад кампаніі Apple перастаць прадаваць iPhone 12 у краіне. Чыннікам з'яўляецца нібыта занадта моцнае электрамагнітнае выпраменьванне.

Пра гэта сказана ў заяве французскага нацыянальнага агенцтва радыёчастотаў, паведамляе BBC.

Установа заклікае Apple адклікаць усе iPhone 12, якія прадалі ў Францыі, калі не атрымаецца развязаць праблему выпраменьвання з дапамогай абнаўлення праграмнага забеспячэння.

Міністр лічбавых тэхналогій Францыі Жан-Наэль Баро заявіў французскай газеце Le Parisien, што пастанова была прынятая праз электрамагнітнае выпраменьванне, якое перавышае дапушчальны парог.

«Чакаецца, што Apple адкажа на гэтае пытанне цягам двух тыдняў. Калі яны гэтага не зробяць, я гатовы аддаць загад аб адкліканні ўсіх iPhone 12, якія знаходзяцца ў звароце. Правіла аднолькавае для ўсіх, у тым ліку лічбавых гігантаў», – дадаў чыноўнік.

Прадстаўнікі Apple у каментары BBC расказалі, што аспрэчваюць вынікі праверкі французскага нацыянальнага агенцтва радыёчастотаў.

У кампаніі ўдакладнілі, што падалі рэгулятару вынікі лабараторных даследаванняў, якія пацвярджаюць адпаведнасць прылады ўсім неабходным нормам.

У сваю чаргу ў агенцтве дадалі, што выявілі ўзровень паглынання электрамагнітнай энэргіі 5,74 Вт на кілаграм падчас выпрабаванняў тэлефона ў руцэ ці кішэні, што перавышае норму ЕЗ, якая складае 4 Вт на кілаграм.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках