24 траўня 2025, Субота, 9:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі пачнуць дзейнічаць новыя правілы дыспансерызацыі

14
У Беларусі пачнуць дзейнічаць новыя правілы дыспансерызацыі

Што зменіцца.

Міністэрства аховы здароўя прыняла новую інструкцыю аб праходжанні беларусамі рэгулярных медаглядаў — дыспансерызацыі. Папярэднюю версію зацвярджалі год таму, тады медагляд стаў абавязковым для ўсіх. Новы дакумент павялічыўся амаль утрая, у яго ўнеслі праўкі - дадалі абследаванні ў адпаведнасці з працоўным заканадаўствам, паведамляе «Зеркало».

Ёсць адрозненні ў схемах дыспансерызацыі. У дарослых для жанчын прапісалі аналіз на папіломавірус (ВПЧ). Дзяўчынкам ад года да 17 гадоў дадалі абследаванне ў акушэра-гінеколага, а таксама флюараграфію.

Аналіз на ВПЧ абавязкова будуць браць у жанчын з 30 год з прамежкам пяць гадоў.

Дзецям абследаванне ў акушэра-гінеколага пры дыспансерызацыі трэба будзе праходзіць пры афармленні ў дзіцячы садок і школу, а з 14 гадоў - адзін раз на год. Флюараграфію трэба будзе прайсці ў 17 гадоў (яе могуць прызначаць і раней - але не ў рамках дыспансерызацыі).

Змяніліся пытанні ў анкеце. Напрыклад, раней дарослых спачатку пыталіся аб тым, ці маюць яны хранічнае захворванне. Цяпер - ці турбуюць пры фізічнай нагрузцы боль або дыскамфорт за грудзінай і ў левай частцы цела. З карты ўліку дыспансерызацыі прыбралі бальную ацэнку рызыкі сэрцава-судзінных захворванняў па табліцы SCORE пацыентам, старэйшыі за 40 гадоў.

У дакумент дадалі яшчэ адну мэту дыспансерызацыі - выяўленне хранічных неінфекцыйных захворванняў на ранніх стадыях. З'явіўся падзел на чатыры групы - да года, ад года да 17 гадоў, 18-39 гадоў, 40 гадоў і старэй. Указана, што дыспансерызацыя дарослых павінна праходзіць паводле папярэдняга запісу, больш падрабязна ў тэксце апісаны аналізы і абследаванні.

Прапісана, што людзі ад 18 да 40 гадоў павінны праходзіць дыспансерызацыю за адзін працоўны дзень адзін раз на тры гады. З 40 гадоў - адзін раз на год да таго, як да пенсійнага ўзросту застанецца пяць гадоў. Пасля на абследаванні выдзяляюцца два дні.

Для дарослых і дзяцей дабаўленыя пералікі захворванняў і станаў, якія падлягаюць медыцынскаму назіранню ў амбулаторных умовах. У спісах наватворы, хваробы крыві, нервовай і эндакрыннай сістэм, разлады харчавання і парушэнні абмену рэчываў, хваробы вуха і соскападобнага атожылка, захворванні сістэмы кровазвароту, органаў дыхання, стрававання і іншыя, а таксама цяжарнасць.

Новая інструкцыя пачне дзейнічаць з 1 студзеня 2024 года.

Нагадаем, сёлета быў зменены Працоўны кодэкс. Цяпер прадугледжваецца вызваленне працоўных ад працы для дыспансерызацыі з захаваннем сярэдняга заробку.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках