13 чэрвеня 2025, Пятніца, 7:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна мадэрнізуе ракеты «Нэптун»: яны змогуць далятаць да Масквы

4
Украіна мадэрнізуе ракеты «Нэптун»: яны змогуць далятаць да Масквы

Такі набой знішчыў расейскі С-400 «Трыюмф» у Крыме.

Украіна мадэрнізуе далёкія ракеты ўласнага вырабу Нэптун. Абноўленыя ракеты ў якасці баявых прыпасаў класа зямля-зямля змогуць далятаць як да Масквы, так і іншых аб'ектаў унутры тэрыторыі дзяржавы-агрэсара Расеі. Такой ракетай быў нанесены ўдар па зенітнай ракетнай сістэме акупантаў С-400 у захопленым Крыме.

У артыкуле праекта The War Zone выдання The Drive гаворыцца аб тым, што журналісты пагаварылі з прадстаўніком Міністэрства абароны, які сказаў: Украіна ў перспектыве будзе здольная нанесці ўдары па Маскве ды іншых аб'ектах на тэрыторыі РФ пры дапамозе ракет Нэптун, якія пераробяць на баявыя прыпасы класа зямля-ямля.

Са спасылкай на ўкраінскага службоўца адзначаецца, што атака на ЗРС С-400 расейскіх акупантаў у Крыме пад вёскай Аленеўкай на мысе Тарханкут была на 100% ажыццёўленая мадыфікаваным «Нэптунам».

Паводле сцвярджэння выдання, у красавіку той жа службовец гаварыў аб рабоце Украіны над пераабсталяваннем ракеты Р-360 Нэптун у зброю наземнага дзеяння. Але тады ракета не мела патрэбнай новай сістэмы навядзення. Патрабаваліся пэўныя мікрасхемы, каб закончыць работу.

Ужо 28 жніўня чыноўнік сказаў выданню, што Украіна ўжо распрацавала сістэму навядзення GPS, якая дазваляе дастаўляць ракету ў зарання паказанае месца.

Інфрачырвоная галоўка саманавядзення ракеты ГСН на месцы шукае і выяўляе цэль на падставе раней заладаванай выявы, пасля чаго канчаткова яе атакуе. Ракета спыняе атаку ў тым выпадку, калі лучыць у цэль не выпадае.

У The War Zone пішуць, што такая мадыфікацыя стала б прарывам у магчымасцях, бо такую ракету немагчыма будзе заглушыць сродкамі радыёэлектроннай барацьбы і складана выявіць на этапе канчатковай атакі, бо тыя самыя ГСН у сваёй прыродзе пасіўныя.

Нэптун б'е на далёкасці 400 км

Са слоў службоўца, абноўленая ракета Нэптун, якая выпускаецца з той жа ўстаноўкі, што і супрацькарабельны варыянт, здольная наносіць удары на адлегласці блізуя 400 кіламэтраў і нясе карысны цяжар блізу 350 кг.

Што да хібаў, прадстаўнік вайсковага міністэрства назваў магчымасці сучасных расейскіх сістэм СПА перашкодзіць яе дзеянням і малая колькасць ракет, якія былі вырабленыя.

«Вырабленыя толькі пару дзясяткаў», — падкрэсліў ён.

Ракеты Нэптун

На другі месяц поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны ўночы 14 красавіка УСУ дзвюма супрацькарабельнымі ракетамі Нэптун патапілі ракетны крэйсер «Масква». Украінскія ракеты знішчылі флагман Чарнаморскага флоту. Карабель стаў адной з самых дарагіх страт акупантаў у вайне.

Войска Украіны б'е войскі РФ на адлегласці 100-300 км, расказваў начальнік Аб'яднаных сіл УСУ Сяргей Наеў. Паводле ягоных слоў, зброя ўкраінскага вырабу эфектыўна працуе на полі бою.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках