4 траўня 2024, Субота, 22:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля Уткіна-Прыгожына надыходзіць чарга дуэта Лукашэнкі-Пуціна

11
Пасля Уткіна-Прыгожына надыходзіць чарга дуэта Лукашэнкі-Пуціна
Андрэй Саннікаў

Спецслужбы ўжылі знаёмы метад.

Лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў пракаментаваў загубу верхавода ПВК «Вагнер» Яўгенія Прыгожына:

- Думаю, Прыгожына сапраўды ўходалі. Спрэс паводле логікі піцерскай падваротні, але «па-багатаму»: убайдосілі ў прыватным джэце.

На карысць таго, што гэта адбылося, сведчыць імгненнае распаўсюджванне інфармацыі аб гэтай падзеі. Такая інфармацыя належыць да катэгорыі звестак, якія Крэмль усімі сіламі спрабуе хаваць, пакуль не выпрацуе сваёй версіі. Значыць, забойства адбылося ўжо пад гатовы план авіякатастрофы, і таму інфармацыю ніхто не блакаваў.

Цікава тут іншае: хто рэальна быў замоўцам і выканаўцам, і для чаго гэта ўсё трэба было.

Няма сумневу, што Пуцін меў адпомсціць Прыгожыну, перш за ўсё за сваю баязлівасць, за абмочаныя штаны. Таму за выкананне гэтага запыту, напэўна, была канкурэнцыя. Але тыя, хто яго сапраўды выканаў, мог мець крыху іншыя мэты, чым дапамагчы Пуціну адпомсціць крыўдзіцелю.

Думаю, што і Уткін таксама быў на борце і быў забіты разам з Прыгожыным. А гэта ўжо іншая сітуацыя. Гэта ўжо тэсцаванне змены ўлады. Пакуль у асобна ўзятай злачыннай групоўцы «вагнераўцаў», але з прыцэлам на большае.

Знаёмы метад спецслужбаў: пачаць пробны цвёрды сцэнар з подкупам, здрадай і забойствамі, і паглядзець, куды раўчукі пацякуць, хто куды пабяжыць здавацца або прадавацца. А потым ажыццявіць ужо рэальны сцэнар перахопу ўлады.

І тут пасля Уткіна-Прыгожына на першы план выступае вядомы дуэт Лукашэнкі-Пуціна.

Такія ракіроўкі — цалкам у стылі ФСБ і братняга яму лукашэнкавага КДБ.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках